ААЦ пры прэзідэнце: цэнзуры ў байнэце не будзе

01.07.2010 15:26
Архив Редакция

У аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце заявілі, што ніякай цэнзуры ў беларускім сегменце сеткі інтэрнэту не будзе. У ведамстве таксама дадалі, што ў цяперашні час не рыхтуюцца якія-небудзь нарматыўна-прававыя акты, якія на гэта могуць быць накіраваны.

Абмежаванне доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання беларускім заканадаўствам, будзе ажыццяўляцца толькі па запыце саміх карыстальнікаў, гэта значыць на добраахвотнай аснове, піша БелТА са спасылкай на крыніцу ў ААЦ.

Аднак для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры, такія паслугі будуць аказвацца ў абавязковым парадку.

Прадстаўнік ААЦ адзначыў, што ўступіўшым ў сілу сёння, першага ліпеня, палажэннем аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі не прадугледжана кантэнт-фільтрацыя.

У дакуменце сказана, што пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг павінны будуць забяспечваць аказанне паслуг па абмежаванні доступу на падставе двух спісаў — спісу, які фармуецца РУП «БелДІЭ», на падставе рашэнняў кіраўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, ААЦ, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і спісу, які фармуецца кожным пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг самастойна.

Как вам новость?
Головоломки