ААЦ: рэгуляванне Байнэту паскорыць яго развіццё

25.10.2010 14:34
Архив Редакция

Асноўная мэта рэгулявання беларускага сегменту сеткі інтэрнэт — "не проста развіццё інтэрнэту, а стварэнне ўмоў для яго паскоранага развіцця". Такое меркаванне выказаў 25 кастрычніка намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтру (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі Уладзімір Рабаволаў на пасяджэнні круглага стала "Беларускі сегмент ў сетцы інтэрнэт: праблемы і перспектывы развіцця".

Паводле слоў спецыяліста, роля Міжведамаснага кансультатыўнага савета пры ААЦ, у які ўваходзяць прадстаўнікі дзяржорганаў і прыватных аператараў сувязі, будзе ўзрастаць, перадае БелТА.

Уладзімір Рабаволаў адзначыў, што пакуль Беларусь у развіцці інтэрнэту адстае ад іншых развітых краін. «Аднак у Беларусі створаны арганізацыйныя, прававыя і тэхнічныя ўмовы для развіцця сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, што ў выніку дазволіць даць грамадзянам магчымасць доступу да амаль ўсёй інфармацыі, што іх цікавіць», — падкрэсліў намначальнік ААЦ.

Паводле слоў Уладзіміра Рабаволава, роля ААЦ як незалежнай рэгулятара звязана са стварэннем спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя для развіцця і беларускага сегменту сеткі інтэрнэт, і ІКТ ў цэлым. Адным з дакументаў, накіраваных на гэта, стаў указ № 515, адзначыў спецыяліст.

Згодна з дакументам, у Беларусі будзе створана адзіная рэспубліканская сетка перадачы дадзеных (АРСПД). Да 1 студзеня 2012 года ў яе склад павінны ўключыць існыя сеткі перадачы дадзеных дзяржорганаў. Прыватныя кампаніі змогуць далучыць свае сеткі да АРСПД у добраахвотным парадку. Пры гэтым у склад АРСПД не будуць уключацца сеткі перадачы дадзеных, прызначаныя для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны і аховы правапарадку.

Дакумент таксама надзяліў ААЦ статусам незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, які вызначае стратэгію развіцця ІКТ, узгадняе інвестыцыйныя праекты і праекты заканадаўчых актаў, пастановы Саўміна ў сферы ІКТ, рэгулюе тарыфы на паслугі электрасувязі.

Аператыўна-аналітычны цэнтр да 1 снежня 2010 года павінен стварыць рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», а да 1 студзеня 2011 года — вызначыць сумесна з мінсувязі парадак далучэння сетак перадачы дадзеных да АРСПД і пропуску трафіку.

«Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» будзе мець права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў. Цэнтр таксама будзе забяспечваць абарону ад несанкцыянаванага доступу да АРСПД, узаемадзеянне сетак перадачы дадзеных, арганізацыю разлікаў за далучэнне сетак да АРСПД.

Как вам новость?
Головоломки