ААН падтрымала апазіцыянера з Гомелю

19.10.2010 11:13
Архив Редакция

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што Беларусь парушыла правы гамельчука, члена Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзіміра Кацоры на распаўсюд інфармацыі. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакуменце, які апазіцыйны актывіст 18 кастрычніка атрымаў з Камітэту ў адказ на свой зварот.

Уладзімір Кацора скардзіўся на тое, што ў 2004 годзе міліцыя канфіскавала ў яго ўлёткі выбарчага блока «V-плюс». Пасля суд Жлобінскага раёна прызнаў актывіста вінаватым ва ўдзеле ў дзейнасці незарэгістраванай грамадскай асацыяцыі і пакараў штрафам у 30 базавых велічынь. Пры гэтым 14 тыс. улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцця» па рашэнні суда былі знішчаныя, перадае БелаПАН.

Член АГП не прызнаў сябе вінаватым і палічыў, што рашэнне суда парушыла яго права на распаўсюд інфармацыі і на роўную абарону па законе ад дыскрымінацыі па палітычных перакананнях. Пасля абскарджання рашэння суда ў вышэйшых інстанцыях (у абласным і Вярхоўным судах), Уладзімір Кацора звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Как вам новость?
Головоломки