ААН рэкамендавала Беларусі прыпыніць будаўніцтва АЭС

20.01.2011 11:32
Архив Редакция

Камітэт па выкананні Канвенцыі Эспа (аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце), які дзейнічае пры Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, прызнаў парушэнні, дапушчаныя Беларуссю пры планаванні АЭС. У сувязі з гэтым міжнародны камітэт рэкамендаваў уладам прыпыніць будаўніцтва АЭС.

У міжнародную камісію на невыкананне Беларуссю канвенцыі пры планаванні АЭС паскардзілася ўкраінская экалагічная арганізацыя «Экаклуб». У верасні 2009 года камітэт адкрыў разгляд пытання і падаў запыт ўраду Беларусі. 11-13 студзеня 2011 года на 20-й сэсіі ў Жэневе камітэт разгледзеў адказ беларускага ўрада, а таксама дадатковую інфармацыю аб неабходных прававых і адміністрацыйных мерах, прынятых дзяржавай для выканання палажэнняў канвенцыі, перадае БелаПАН.

Разгледзеўшы ўсе дакументы, камітэт адзначыў, што «папярэдняя і канчатковая дакументацыя ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) беларускай АЭС істотна адрозніваліся». На думку камітэту, гэта можа сведчыць аб «больш агульных сістэмных неадпаведнасцях паміж канвенцыяй і экалагічнай ацэнкай ў рамках дзяржаўнай экалагічнай экспертызы».

Камітэт ААН рэкамендаваў Беларусі падаць іншым краінам дакументацыю па АЭС

Камітэт рэкамендаваў уладам краіны да прыняцця канчатковага рашэння аб будаўніцтве беларускай АЭС даць канчатковую дакументацыю аб АУНА закранутым краінам і даць ім неабходны час на каментары.

Акрамя таго, сакратар Канвенцыі Эспа Нік Банвоза паведаміў, што камітэт у чэрвені 2011 года ў Жэневе мае намер правесці закрытае пасяджэнне ў прысутнасці афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі.

Даведка:

Канвенцыя аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце была прынята 26 лютага 1991 года. Беларусь таксама падпісала дадзеную канвенцыю, аднак у сілу для краіны яна ўступіла толькі 8 лютага 2006 года.

Как вам новость?
Головоломки