ААН вінаваціць Беларусь у парушэнні эмбарга на пастаўкі зброі

28.02.2011 11:11
Архив Редакция

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выступіў з заявай, у якой абвінаваціў улады Беларусі ў парушэнні эмбарга на пастаўкі зброі, уведзенага ў дачыненні да Кот-д'Івуара ў 2004 годзе. Паводле інфармацыі ААН, Мінск незаконна пачаў пастаўкі баявых верталётаў узброеным фармаванням, якія падтрымліваюць прэзідэнта Кот-д'Івуара Ларана Гбагбо, якога не прызнае сусветная супольнасць.

Як паведамілі ў прэс-службе генсакратара ААН, запланавана пастаўка трох баявых верталётаў, а таксама нейкіх спадарожных матэрыялаў. Паводле інфармацыі ААН, 27 лютага першая партыя ваеннай тэхнікі была дастаўленая з Беларусі ў сталіцу Кот-д’Івуара Ямусукро, наступная пастаўка нібыта прызначаная на 28 лютага.

Пан Гі Мун заявіў, што пастаўкі ваеннай тэхнікі ўзброеным фармаванням, якія падтрымліваюць нелегітымнай уладай у краіне, з’яўляюцца сур’ёзным парушэннем міжнародных санкцый. Генсакратар ААН папярэдзіў улады абедзвюх краін, што за парушэнне эмбарга і да пастаўшчыкоў зброі, і да пакупнікоў будуць ужытыя ўсе неабходныя меры «ў рамках існага мандата, накіраваныя на тое, каб забяспечыць немагчымасць выкарыстання дастаўленага абсталявання».

Пан Гі Мун выступіў з ініцыятывай правесці па дадзеным пытанні экстранае паседжанне камітэту Рады бяспекі ААН, адказнага за ўжыванне санкцый.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 2002 па 2004 год у Кот-д’Івуары ішла грамадзянская вайна. У канцы лістапада 2010 года ў краіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў, першых пасля пачатку грамадзянскай вайны. Па выніках выбараў абодва кандыдата — і дзейны кіраўнік дзяржавы Ларан Гбагбо, і лідар апазіцыі Уатара — абвясцілі аб сваёй перамозе. Краіны сусветнай супольнасці, перш за ўсё ЗША, прызналі кіраўніком краіны Уатара і заклікаюць Ларана Гбагбо сысці ў адстаўку. Аднак апошні не згаджаецца аддаваць уладу, карыстаючыся падтрымкай арміі.

Прадстаўнікі ААН раней ужо папярэджвалі аб тым, што Кот-д’Івуар стаіць на мяжы новай грамадзянскай вайны па меры таго, як гвалт, абумоўлены спрэчкай з-за вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, распаўсюджваецца з горада Абіджан у іншыя раёны краіны.

Как вам новость?
Головоломки