Абама паабяцаў ўвесці новыя санкцыі супраць Лукашэнкі

27.05.2011 16:18
Архив Редакция

Прэзідэнт ЗША Барак Абама рашуча асудзіў прысуды экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі і паабяцаў увесці новыя санкцыі супраць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў "у дадатак да санкцый, візавых абмежаванняў і замарожвання актываў, абвешчаных 31 студзеня". "Гэтыя меры накіраваны супраць адказных за рэпрэсіі, у прыватнасці Аляксандра Лукашэнкі, і не накіраваныя супраць народа Беларусі", — заявіў ён.

«Я рашуча асуджаю судовыя прысуды і пакаранні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Злучаныя Штаты лічаць гэтых кандыдатаў і іншых смелых актывістаў і кандыдатаў, якія былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў сувязі з разгонам 19 снежня — палітычнымі зняволенымі», — адзначыў Барак Абама, паведамілі ў адміністрацыі Белага дома.

На думку прэзідэнта ЗША, суды над беларускімі апазіцыянерамі былі відавочна палітычна матываванымі, «не адпавядалі самым мінімальным стандартам, якія патрабуюцца ад сумленных і незалежных судовых інстанцый, што стала вялікім крокам назад для дэмакратыі ў Беларусі». «Мы вітаем шырокі міжнародны кансенсус што да асуджэння прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўраду Беларусі ў гэтым пытанні», — адзначыў ён.

Барак Абама паведаміў, што ЗША каардынуюць свае дзеянні з іншымі краінамі, каб з дапамогай гнуткіх міжнародных санкцый прывесці да адказнасці беларускіх чыноўнікаў, вінаватых, паводле яго слоў, у рэпрэсіўных дзеяннях.

«Мы таксама павялічылі нашу дапамогу ў падтрымку дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Мы далучаемся да Еўрапейскага саюзу і нашых іншых саюзнікаў і партнёраў у падтрымцы надзей беларускага народа на сучаснае, дэмакратычная і заможнае грамадства ў межах Еўропы», — заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки