Аб'яднанне КамАЗа і МАЗа ўпершыню абмяркуюць у траўні

21.04.2011 11:30
Архив Редакция

Першае пасяджэнне працоўнай групы па аб'яднанні беларускага ААТ "МАЗ" і расійскага ААТ "КАМАЗ" адбудзецца ў сярэдзіне траўня ў Мінску. "Напэўна, у сярэдзіне траўня я абавязкова вылечу ў Мінск, дзе мы правядзем першае пасяджэнне рабочай групы для таго, каб вызначыць праграму нашых дзеянняў", — паведаміў гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін.

Ён паведаміў, што яму тэлефанаваў «намеснік міністра Беларусі і задаваў пытанне, калі мы сядзем за стол перамоваў». «Быў перыяд неразумення і пераацэнкі кошту кампаніі. Сёння ўсе працэсы прыходзяць у нармальную працэдуру. Сфармавана рабочая група, якая складаецца з прадстаўнікоў КамАЗа і Беларусі», — адзначыў Сяргей Кагогін, перадае РИА «Новости».

Кіраўнік КамАЗа падкрэсліў, што аб’яднанне з’яўляецца даволі доўгім працэсам, бо неабходна правесці аўдыт абедзвюх кампаній. «У нас з гэтым усё значна прасцей, таму што мы вядзем ўлік па міжнароднай сістэме фінансавай справаздачнасці, у нас міжнародны аўдытар… Як гэта будзе адбывацца на МАЗе, мне адказаць цяжка. Я мяркую, што поўны аб’ём аўдыту мы зможам зрабіць не раней, чым за шэсць месяцаў пасля старту, ну а старт залежыць ад рашэння прэзідэнта. Калі мне быў званок, значыць, ён вырашыў займацца пытаннем», — лічыць Сяргей Кагонін.

Як перадаваў Тэлеграф, аб аб’яднанні актываў найбуйнейшых вытворцаў вялікагрузных аўтамабіляў Беларусі і Расіі — МАЗ і КамАЗ 15 сакавіка заявіў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін «Стварэнне гэтага альянсу будзе спрыяць стварэнню канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки