АБСЕ чакае ад Беларусі запрашэння назіральнікаў на выбары

26.08.2010 11:21
Архив Редакция

Кіраўнік офісу АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Галер чакае ад беларускага боку запрашэння для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Прадстаўнікі АБСЕ гатовыя пачаць працу, як толькі будзе аб'яўлена дата выбараў. "Я таксама спадзяюся, што ў нас будзе магчымасць ажыццяўляць назіранне прафесійна, то бок і доўгатэрмінова, і кароткатэрмінова", — падкрэсліў Бенедыкт Галер.

Па словах прадстаўніка АБСЕ ў Мінску, арганізацыя ўжо цяпер гатовая прыступіць да працы і чакае пацверджання даты выбараў. «Пэўнае планаванне таго, хто куды паедзе, хто чым будзе займацца, якія функцыі выконваць, будзе рабіцца, калі стане вядомая дата. Папярэдняе планаванне ўжо вядзецца, але ў любым выпадку мы пакуль усё чакаем», — заявіў Галер, перадае БелаПАН.

Каментуючы інфармацыю расійскіх СМІ пра тое, што памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька ужо даў распараджэнне пачаць перамовы з АБСЕ аб сумесным маніторынгу будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Бенедыкт Галер сказаў: «У мінулым расійскія назіральнікі ўдзельнічалі ў місіях назірання ад СНД. Цалкам лагічна, калі Расія, як член АБСЕ, даслала б сваіх назіральнікаў і ў падтрымку нашай місіі».
 
Пры гэтым Бенедыкт Галер адзначыў, што раней ацэнкі вынікаў выбараў расійскіх назіральнікаў і назіральнікаў ад АБСЕ адрозніваліся. «Хоць і не павінны былі б адрознівацца, таму што прафесійнае назіранне за выбарамі праводзіцца па пэўных методыках і прадыктавана законамі самога жанру», — заявіў кіраўнік мінскага офісу АБСЕ.

Как вам новость?
Головоломки