АБСЕ: дзяржСМІ непрыемна кажуць пра апазыцыйных кандыдатаў

03.12.2010 13:09
Архив Редакция

Старшыня місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ у Беларусі Герт Арэнс распавёў, што вынікі маніторынгу прэсы паказалі, што дзяржаўныя СМІ краіны па-рознаму асвятляюць дзейнасць кандыдатаў у прэзідэнты. «Афіцыйныя СМІ вельмі шырока асвятляюць дзеянні прэзідэнта, і непрыемна кажуць аб альтэрнатыўных кандыдатах», — заявіў ён.

«Будзе апошні выступ альтэрнатыўных кандыдатаў па ТБ, а затым асвятленне Нацыянальнага сходу (Усебеларускага народнага сходу — Тэлеграф), а гэта магчымасць вялікай рэкламы для дзейнага прэзідэнта», — адзначыў Герт Арэнс, перадае «Еўраейскае радыё для Беларусі».

Кіраўнік місіі назіральнікаў паведаміў, што мае намер абмеркаваць дадзены факт з кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім і «гаварыць аб неабходнасці асвятлення дзейнасці і апазіцыйных кандыдатаў, і не толькі ў негатыўным ключы». У той жа час, па словах Герта Арэнса, альтэрнатыўныя кандыдаты адкрыта выражаюць сябе ў сваіх выступах.

Арэнс: у АБСЕ няма падвойных стандартаў

Як адзначыў прадстаўнік АБСЕ, у арганізацыі няма двайных стандартаў для ацэнкі выбараў у розных краінах. Паводле яго слоў, спецыяльныя інструкцыі АБСЕ па назіранні за выбарамі вызначаюцца Капенгагенскім пагадненнем 1990 года, якое ўхвалілі ўсе краіны АБСЕ, уключаючы Беларусь. «Разам з тым умовы ў краінах адрозніваюцца. Таму для доўгатэрміновых назіральнікаў незалежна ад краіны ёсць адмысловыя інструкцыі. Вядома ж, АБСЕ мае стандарты, і ніякія яны не падвойныя», — заявіў Герт Арэнс.

Дыпламат таксама паведаміў, што выступае за змены беларускага заканадаўства адносна датэрміновага галасавання і падліку галасоў. Ён выказаў сумнеў у сувязі з магчымым выкананнем рэзалюцыі ЦВК аб тым, што назіральнікі павінны мець доступ да падліку галасоў, а таксама паправак аб датэрміновым галасаванні.

«Я працягваю паўтараць на ўсіх маіх сустрэчах: калі зноў будуць сотні дакладаў з ацэнкай падліку галасоў як «дрэнны» або «вельмі дрэнны», то нашая заява па выбарах на наступны дзень не будзе станоўчай», — падкрэсліў Герт Арэнс.

Как вам новость?
Головоломки