АБСЕ накіруе ў Беларусь 40 доўгатэрміновых назіральнікаў

15.10.2010 13:20
Архив Редакция

АБСЕ плануе накіраваць у Беларусь 40 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія будуць сачыць за правядзеннем выбарчай кампаніі па ўсёй краіне. Такую рэкамендацыю дала тэхнічная камісія Бюро па дэмакратыі і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, якая наведала Мінск 27-29 верасня, паведамілі ў БДІПЧ АБСЕ.

Па выніках свайго візіту ў Беларусь камісія БДІПЧ АБСЕ падрыхтавала даклад, у якім выказала сваё бачанне перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі, перадае БелаПАН.

Чакаецца, што місія доўгатэрміновых назіральнікаў прыбудзе ў Беларусь у сярэдзіне лістапада.

Акрамя таго, тэхнічная камісія рэкамендуе накіраваць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія будуць сачыць за працэсам галасавання непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама назіраць за падлікам галасоў і запаўненнем пратаколаў выбарчымі камісіямі.
 
Камісія БДІПЧ АБСЕ таксама рэкамендавала кароткатэрміновым назіральнікам пачаць сваю працу раней, каб мець магчымасць сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

Как вам новость?