АБСЕ назвала дзве памылкі апазіцыі на выбарах прэзідэнта Беларусі

14.01.2011 12:11
Архив Редакция

Старшыня місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ у Беларусі Герт Арэнс, выступаючы ў Еўрапарламенце на слуханнях па Беларусі, назваў дзьве галоўныя памылкі альтэрнатыўных кандыдатаў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. На думку Герта Арэнса, апазіцыйным палітыкам перашкодзіла іх раз'яднанасць і недахоп прафесіяналізму ў выбарчай кампаніі.

З нагоды раз’яднанасці беларускіх дэмакратычных сіл Герт Арэнс адзначыў, што «дзевяць адносна малавядомых кандыдатаў», якія змагаліся ў 2010 годзе за прэзідэнцкі пост, — гэта «не самы аптымальны варыянт», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Галоўная задача павінна была быць у не пераказванні таго, што частцы выбаршчыкаў і так вядома, а барацьба за тых, хто аддае свае галасы за дзейнага кіраўніка дзяржавы», — пракаментаваў кіраўнік назіральнікаў АБСЕ другую памылку апазіцыі.

Разам з тым, паводле слоў кіраўніка місіі АБСЕ, галоўныя праблемы ў Беларусі засталіся нязменнымі: кансерватыўнасць палітычнай сістэмы, працэс падліку галасоў і датэрміновае галасаванне. Герт Арэнс, распавядаючы пра свае назіранні за выбарамі, адзначыў, што «выбарчы працэс у Беларусі звязваюць з дзяржавай». «Яго ўвасабленне — дзейны прэзідэнт. А ён атаясамліваецца з народам. Вось гэта было пасланнем Нацыянальнага сходу, праведзенага напярэдадні выбараў. І пастаянным мэсыджам афіцыйных СМІ», — заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў.

Герт Арэнс таксама паведаміў, што кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей у гутарцы з ім заявіў, што ўлады Беларусі чакаюць ад АБСЕ «больш станоўчай ацэнкі выбараў, чым раней, бо адбыліся пэўныя змены ў выбарчым заканадаўстве Беларусі».

Как вам новость?
Головоломки