АБСЕ пачала кансультацыі па працягу працы офіса ў Мінску

04.01.2011 11:03
Архив Редакция

Старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс паведаміў 3 студзеня, што кіраўніцтва АБСЕ пачала кансультацыі з уладамі Беларусі з мэтай знайсці магчымасць падаўжэння працы офіса арганізацыі ў Мінску. «Мы пачалі нефармальныя кансультацыі, каб знайсці пагадненне, прымальнае для ўсіх», — заявіў кіраўнік літоўскага МЗС.

«Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не працягнулі мандат офіса АБСЕ ў Мінску. Кіраўніцтва АБСЕ будзе працаваць сумесна з Беларуссю і іншымі дзяржавамі-членамі АБСЕ для таго, каб падоўжыць важную працу арганізацыі ў краіне», — цытуе МЗС Літвы словы Аўдронюс Ажубаліс.

Як раней перадаваў Тэлеграф, беларускія ўлады не працягнулі мандат офіса АБСЕ ў Мінску. Аб гэтым членам сталай рады АБСЕ паведаміў 31 сьнежня пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў. Як заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, «неабходна адзначыць, што гэта ўсвядомленае рашэнне».

Как вам новость?
Головоломки