АБСЕ выдзеліць на ахову беларускай мяжы 360 тыс. еўра

14.07.2010 09:29
Архив Редакция

АБСЕ ў рамках праекту па развіцці памежнай службы Беларусі дасць беларускім памежнікам больш за 360 тыс. еўра на ахову мяжы, паведамілі ў Памежным камітэце. Сродкі пойдуць на развіццё розных службаў камітэту — у тым ліку псіхалагічнай, а таксама прэс-цэнтра.

«Нас цешыць тое, што плануецца і на прэс-цэнтр вылучыць крыху грошай. На развіццё, на абсталяванне і сайт. Гэта там асобным радком прапісана», — расказалі ў камітэце, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

14 ліпеня кіраўніцтва камітэту і кіраўнік сядзібы АБСЕ ў Мінску маюць намер падпісаць дакументы па рэалізацыі праекту.

Как вам новость?
Головоломки