АБСЕ вызначаецца з фарматам удзелу ў назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі

30.09.2010 17:16
Архив Редакция

Тэхнічная місія АБСЕ скончыла свой візіт у Беларусь. Па выніках працы азнаямленчай місіі арганізацыя плануе "вызначыць маштаб і механізм" удзелу сваіх прадстаўнікоў у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта 30 верасня паведаміў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Як нагадаў начальнік упраўлення інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, МЗС накіравала запрашэнні ў АБСЕ і СНД, каб яны даслалі сваіх назіральнікаў. Гэтыя арганізацыі, па словах Андрэя Савіных, стануць пляцоўкамі для буйных місій назіральнікаў. У цяперашні час Беларусь праводзіць працу «па лініі абедзвюх арганізацый», перадае БелаПАН.

На конт запрашэнняў іншым структурам, Андрэй Савіных патлумачыў, што «напрамак запрашэння гэтым арганізацыям азначае напрамак запрашэння ўсім зацікаўленым прыняць удзел у назіранні за выбарамі».

Как вам новость?
Головоломки