Абвінавачанаму ў гучных забойствах ў Магілёве пагражае смяротнае пакаранне

04.05.2010 16:38
Архив Редакция

Следчы аддзел пракуратуры Магілёўскай вобласці прад'явіў абвінавачанне злачынцу, які здзейсніў забойства дзвюх жанчын у раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве. Забойцу ставіцца ў віну здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў, якое прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў ці пажыццёвае зняволенне, ці смяротнае пакаранне смерцю.

 справе фігуруюць артыкулы Крымінальнага кодэксу «Забойства» і «Забойства, учыненае асобай, што раней здзяйсняла аналагічнае злачынства», перадае БелаПАН.
Як раней паведамляў Тэлеграф, у Магілёве ў раёне вуліцы Фаціна 23 сакавіка быў выяўлены оасчленены труп 35-гадовай магіляўчанкі, а 31 сакавіка былі знойдзены фрагменты яшчэ аднаго чалавечага цела.
Абвінавачаны — мясцовы непрацоўны жыхар 1970 года нараджэння. Ён забіў абедзвюх жанчын у сваёй кватэры. Мужчына таксама злоўжываў алкаголем, у кватэры жыў адзін, да гэтага камунальныя службы за няплату адключылі яму электрычнасць і газ.

Как вам новость?
Головоломки