Абвінавачаных па справе 19 снежня стала 38

03.02.2011 13:08
Архив Редакция

Новым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня стаў студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Фёдар Мірзаянаў. Абвінавачванне яму прад'явілі 1 лютага. Ён не з'яўляецца членам апазіцыйных партыяў ці моладзевых арганізацый. Такім чынам, Фёдар Мірзаянаў стаў 38-м абвінавачаным па дадзенай справе.

Будучы затрыманым 19 снежня на акцыі апазіцыі, малады чалавек адбыў пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак. 25 студзеня раніцай да яго дадому прыехалі супрацоўнікі КДБ, даставілі яго на допыт, па выніках якога студэнта ўзялі пад варту на трое сутак, змясціўшы ў ІЧУ на вуліцы Акрэсціна ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства па арт. 293 КК РБ, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Акрамя 38 абвінавачаных, па гэтай справе праходзяць яшчэ 15 падазраваных. Акрамя гэтага, двое актывістаў зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», затрыманых яшчэ 18 снежня, абвінавачваюцца па арт.339 ч.3 КК РБ (хуліганства).

Как вам новость?
Головоломки