ІАЦ: яўка на выбары складзе 90%

20.09.2010 10:11
Архив Редакция

Каля 90% апытаных грамадзян заявілі аб сваім намеры ўдзельнічаць у галасаванні на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія пройдуць у снежні. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў выніках сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта (ІАЦ).

На выбары пойдуць 96,5% працоўных сельскай гаспадаркі, 88,5% рабочых прамысловасці, будаўніцтва і да т.п., 89% службоўцаў, 82% студэнтаў і навучэнцаў, 91,5% пенсіянераў, паведамляе БелТА.

Асноўным матывам ўдзелу ў будучых выбарах большасць рэспандэнтаў (77,5%) назвала: «Я заўсёды хаджу на выбары, бо лічу ўдзел у іх сваім грамадзянскім абавязкам». Менш за 17% апытаных маюць іншыя прычыны для ўдзелу ў выбарах.

Толькі 6% рэспандэнтаў не маюць намеру удзельнічаць у галасаванні, 3,5% грамадзян пакуль не вызначыліся са сваім рашэннем.

Как вам новость?
Головоломки