Ацяпленне ў дамах Мінску адключаць 21 красавіка

21.04.2011 09:30
Архив Редакция

З чацвярга, 21 красавіка, ва ўсіх катэгорый спажыўцоў Мінску, у тым ліку ў жылым сектары, адключаць ацяпленне. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме. 25 красавіка цяпло адключаць ў школах, дзіцячых дашкольных установах, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, дзіцячых паліклініках і дамах дзіцяці.

Між тым, пры неабходнасці і па ўзгадненні з цеплазабеяспечвальнымі арганізацыямі, у апошніх установах ўлады дазволілі ўключаць ацяпленне з 25 красавіка да 1 траўня, перадае БелТА.

Як паведамляў Тэлеграф, тыднем раней Мінгарвыканкам вырашыў адключыць ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках Мінску, за выключэннем памяшканняў архіваў, музеяў, тэатраў, бібліятэк і лазняў.

Как вам новость?
Головоломки