Ацяпленне на ўсіх аб'ектах Мінску ўключаць толькі 15 кастрычніка

08.10.2010 12:42
Архив Редакция

З 7 кастрычніка ў Мінску пачалі ўключэнне ацяплення ў жылых дамах, інтэрнатах, гатэлях, музеях, архівах, бібліятэках, навучальных установах і заапарку. Аднак цяпло ва ўсе будынка горада пачне паступаць толькі праз тыдзень — з 15 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту.

Улады горада гавораць, што з 12 кастрычніка 2010 года цяпло пачне паступаць у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, установы культуры і спорту, з 15 кастрычніка — ў будынкі для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі па ўзгадненні з цепласнабжальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці. Пры гэтым у жылыя дамы цяпло будзе паступаць паэтапна — па 20% дамоў у дзень.

Як раней паведамляў Тэлеграф, з 1 кастрычніка ацяпленне ўключылі ў дзіцячых дашкольных установах, школах, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дзіцячых гарадках, лячэбна-прафілактычных і медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння горада Мінску.

Згодна з правіламі, у Беларусі ў жылых дамах ацяпленне ўключаюць, калі сярэднесуткавая тэмпература паветра на вуліцы на працягу пяці дзён не перавышае +8°C. У той жа час, згодна з Белгідраметэацэнтрам, 9-10 кастрычніка ў начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны будуць замаразкі да 0..- 5°С, месцамі тэмпература паветра прагрэецца толькі да +1..+4°С. Днём тэмпература ў Беларусі будзе вагацца ад +6 да +13°С.

У папярэднім, 2009 годзе Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона толькі з 9 кастрычніка, пры гэтым ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя цёпла стала 5 кастрычніка.

Как вам новость?
Головоломки