Ад "Справядлівага свету" ў прэзідэнты пойдзе Калякін ці Ухналёў

03.06.2010 12:32
Архив Редакция

Кандыдатамі для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" стане яе старшыня Сяргей Калякін ці сакратар ЦК Валеры Ухналёў. Пра гэта паведаміў лідар "справядлівага свету" Сяргей Калякін. "Што тычыцца "Справядлівага свету", то ёсць два чалавекі, вылучаныя ад абласных, рэгіянальных арганізацый — гэта Калякін і Ухналёў", — сказаў палітык.

«Партыйнага кандыдата можа выбраць партыйная канферэнцыя. У яе склад увойдуць прадстаўнікі ЦК партыі, а таксама абласных і Мінскага гарадскога камітэтаў — усяго каля 200 чалавек», — распавёў старшыня партыі левых, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Між тым, Сяргей Калякін лічыць неабходным ўсё ж выбраць адзінага кандыдата ад апазіцыі. «Але калі не будзе магчымасці (па нейкіх аб’ектыўных прычынах), каб быў адзіны кандыдат ад апазіцыі, то мы разглядаем такую магчымасць, каб быў кандыдат ад левых сілаў. Аб’яднаны кандыдат ад левых сілаў», — дадаў палітык.

Сяргей Калякін адзначыў, што з гэтай мэтай левыя арганізацыі ствараюць агульную палітычную платформу на прэзідэнцкія выбары. «Платформа будзе ўключаць магчымасць працы як з адзіным кандыдатам ад апазіцыі, так і са сваім, «левым» кандыдатам», — канстатаваў старшыня «Справядлівага свету».

Как вам новость?
Головоломки