Адамкус: будаўніцтва беларускай АЭС побач з Вільнюсам цяжка патлумачыць

27.04.2010 10:12
Архив Редакция

Экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус раскрытыкаваў планы ўладаў Беларусі на будаўніцтва Астравецкай АЭС. "Будаўніцтва Беларускай АЭС побач з літоўскай сталіцай цяжка вытлумачальна, бо вакол дастаткова тэрыторый, дзе канцэнтрацыя людзей меншая. У некаторых выпадках трэба прытрымвацца пэўных законаў бяспекі", — заявіў палітык.

Валдас Адамкус сказаў, што бачыць чыста палітычны аспект у планах Беларусі.
«Тут мы ўжо сутыкаемся з высокай палітыкай. Будаўніцтва такіх электрастанцый з аднаго боку, а з іншай — своеасаблівая аблога Літвы ў палітычных мэтах», — сказаў Адамкус на пытанне журналістаў пра планы будаўніцтва АЭС у Беларусі і Калінінградскай вобласці.

Пры гэтым экс-прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што як і 20 гадоў назад, ён лічыць, што АЭС — гэта самая чыстая крыніца энергіі. «Літва без АЭС не зможа абыйсціся, практычна ўвесь свет ідзе па шляху атамнай энергетыкі», — прыводзіць словы палітыка DELFI.

«Нам вылучацца было б не толькі неразумна, але і небяспечна. Я яшчэ раз кажу — без энергетычнай бяспекі не будзе палітычнай бяспекі. Калі мы разумныя, хочам стварыць сваю дзяржаву, вольных людзей і быць незалежнымі, то трэба стварыць умовы для незалежнасці ад энергіі. Без энергіі мы не створым сваю эканоміку, свой дабрабыт», — сказаў Адамкус.

Как вам новость?
Головоломки