Адказчыкам па "нафтавым" іску ў судзе СНД будзе Мінюст Расіі

07.06.2010 11:22
Архив Редакция

Прадстаўляць інтарэсы ўрада Расіі ў судовым працэсе ў Эканамічным судзе СНД па іску ўрада Беларусі аб пошлінах на нафту і нафтапрадуктах будзе Мінюст РФ. Адпаведнае распараджэнне № 895-р падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін.

«Ускласці на Мінюст Расіі паўнамоцтвы, звязаныя з прадстаўленнем інтарэсаў ўрада Расійскай Федэрацыі ў судовым працэсе ў Эканамічным судзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў па іску ўрада Рэспублікі Беларусь да ўрада Расійскай Федэрацыі аб парушэнні расійскім бокам палажэнняў міжнародных дамоваў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці у сувязі з увядзеннем вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь», — гаворыцца ў дакуменце.

Як раней паведамляў Тэлеграф, міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала зварот у Эканамічны суд СНД, у якім выступіла катэгарычна супраць зацягвання разгляду справы па заяве ўрада Беларусі аб неправамернасці спагнання расійскім бокам вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь. У Мінюсце такія дзеянні лічаць «недапушчальнымі».

«Калегія Эканамічнага суда СНД вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разбіральніцтва ў рамках распарадчага паседжання, якое прызначана на 22 чэрвеня гэтага года», — канстатавалі ў Мінюсце, дадаўшы, што гэтае рашэнне супярэчыць рэгламенту суда.

Как вам новость?
Головоломки