Адміністрацыя Ахмадзінежада: у Іране ўсё гатова для здабычы нафты Беларуссю

29.06.2010 09:06
Архив Редакция

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эсфанд'яр Рахім Машаі заявіў, што з іранскага боку ўсё гатова для пачатку прамысловай здабычы нафты з удзелам Беларусі на радовішчы Джафэір.

Гэты праект, тэма рэалізацыі якога дэталёва абмяркоўвалася падчас візіту ў Мінск Эсфанд’яра Рахіма Машаі мінулай зімой, з’яўляецца выгадным для абедзвюх дзяржаў, перадае БелТА.

«У Ірана няма закрытых тэмаў і абмежаванняў у супрацоўніцтве з Беларуссю ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах», — сказаў іранскі чыноўнік.

Эсфанд’яр Рахім Машаі дадаў, што іранскі бок «зацікаўлены ў тым, каб беларускія сябры сталі нашымі партнёрамі ў нафтавых праектах, і ўсяляк гэтаму спрыяў».

Па словах кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ірана, усе пытанні, звязаныя з супрацоўніцтвам у нафтавай сферы з Беларуссю, у прыватнасці сумесная праца на радовішчы Джафэір, знаходзяцца на ягоным асабістым кантролі.

Чыноўнік таксама не выключыў магчымасць, што ў бліжэйшай перспектыве прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае Іран. Гэта можа адбыцца, калі пачнецца практычная рэалізацыя праекта.

Как вам новость?
Головоломки