Адміністрацыя Лукашэнкі: іск брытанскіх юрыстаў — рэкламны пшык

10.03.2011 10:23
Архив Редакция

Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, каментуючы артыкул у брытанскай газеце The Independent, заявіў, што брытанскія юрысты спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасцю Аляксандра Лукашэнкі і палітычнай вастрынёй сітуацыі. Па словах Паўла Лёгкага, іск брытанскі юрыстаў супраць прэзідэнта Беларусі з'яўляецца рэкламным пшыкам.

«Перспектывы ў гэтай задумы — нулявыя. Гэта насамрэч не больш чым піяр-акцыя спадароў юрыстаў. Гэта толькі спосаб хоць неяк звярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасцю беларускага лідара і палітычнай вастрынёй сітуацыі. Я думаю, што і самі арганізатары выдатна разумеюць, што гэта пусты рэкламны пшык. А вось The Independent, не разабраўшыся ў сутнасці пытання, папросту купілася на танны трук. Іміджу сур’ёзнага выдання падобнае, на мой погляд, проста шкодзіць», — цытуе Паўла Лёгкага БелаПАН.

Раней, як ужо паведамляў Тэлеграф, брытанскае выданне паведаміла, што вядучая юрыдычная фірма Вялікабрытаніі H2O Law збіраецца падаць іск супраць «прэзідэнта былой савецкай рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі», паколькі мае «доказы аб сістэматычных катаваннях у турмах беларускага КДБ».

Па словах брытанскіх юрыстаў, у аснове гэтых доказаў ляжаць апытанні сотняў актывістаў, арыштаваных пасля «спрэчных прэзідэнцкіх выбараў».

Как вам новость?
Головоломки