Адміністрацыя прэзідэнта: Лукашэнка набярэ 66% галасоў

29.10.2010 11:24
Архив Редакция

Паводле дадзеных штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 18-20 кастрычніка 2010 года, у будучых выбарах прэзідэнта Беларусі плануюць прыняць удзел 95% грамадзян краіны. Пра гэта паведамілі ў Інфармацыйна-аналітычным цэнтры (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Тыднем раней, падчас папярэдняга сацапытання, пра намер прыйсці на выбарчыя ўчасткі заяўлялі 89,5% рэспандэнтаў, перадае БелТА.

Дадзеныя апошняга маніторынгу сведчаць аб тым, што 3% апытаных яшчэ не вызначыліся, ці будуць яны ўдзельнічаць у цяперашніх выбарах (у пачатку кастрычніка нявызначаных было 5%). 2% рэспандэнтаў заявілі, што ўдзельнічаць у выбарах не будуць (раней аб гэтым заяўлялі 5% рэспандэнтаў).

Як высветлілі сацыёлагі, калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся заўтра, за дзейнага кіраўніка дзяржавы былі б гатовыя прагаласаваць 66,2% удзельнікаў апытання. Раней аб гатоўнасці падтрымаць Аляксандра Лукашэнкі заяўлялі 62,4% рэспандэнтаў.

Значная частка ўдзельнікаў апытання (28,7%) па-ранейшаму не хочуць ці не могуць паказаць прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта, за якога яны плануюць аддаць свой голас на выбарах.

Как вам новость?
Головоломки