Адмоўнае гандлёвае сальда Беларусі перавысіла чатыры мільярды даляраў

31.08.2010 17:25
Архив Редакция

Па выніках 7 месяцаў 2010 года працы беларускай эканомікі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі дасягнула велічыні 4,2 млрд. даляраў супраць 4,29 млрд. даляраў за аналагічны перыяд 2009 года. У ліпені адмоўнае сальда склала 691 млн. даляраў (787 млн. даляраў — у чэрвені). Такія дадзеныя прывялі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2010 года склаў 30,7 млрд. даляраў, павялічыўшыся на 16,9% у параўнанні з студзенем-ліпенем 2009 года. Імпарт тавараў вырас на 14,2% да 17,4 млрд. даляраў, экспарт — на 20,6% да 13,2 млрд. даляраў.

Пры гэтым, па дадзеных Белстата, з агульнага аб’ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД склалі 7,1 млрд. даляраў, павялічыўшыся на 48,8% у параўнанні са студзенем-ліпенем 2009 года. Экспарт у Расію вырас на 49,2% да 5,2 млрд. даляраў. Экспарт у краіны па-за СНД знізіўся на 1,3% і склаў 6,1 млрд. даляраў, перадае АФН.

У агульным аб’ёме імпарту пастаўкі з краінаў СНД склалі 10,6 млрд. даляраў, павялічыўшыся на 9,4%. У тым ліку, аб’ём імпарту з Расіі павялічыўся на 6,1% і склаў 9,4 млрд. даляраў. З краінаў па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт на 22,6% да 6,8 млрд. даляраў.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 3,4 млрд. даляраў (супраць 4,9 млрд. даляраў у студзені-ліпені 2009 года), у гандлі з Расіяй — 4,2 млрд. даляраў (супраць 5,4 млрд. даляраў ). У гандлі з краінамі па-за СНД таксама склалася адмоўнае сальда, якое склала 725 млн. даляраў (у той час як у мінулым годзе яно было дадатным у памеры 618 млн. даляраў).

Как вам новость?