Адмоўнае сальда Беларусі дасягнула 2,9 млрд. даляраў

10.09.2010 11:46
Архив Редакция

У студзені-ліпені 2010 года ў Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі зменшылася на 10,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, гэты паказчык склаў 2,9 млрд. даляраў, у той час як летась адмоўнае сальда было зафіксавана ў памеры 3,2 млрд. даляраў.

Пры гэтым у ліпені адмоўнае сальда склала 536,4 млн. даляраў (супраць 246,8 млн. даляраў у ліпені 2009 года і 590,7 млн. даляраў у чэрвені гэтага года), перадае АФН.

У прыватнасці, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за дадзены перыяд склала 3,9 млрд. даляраў (на 3,9% менш у параўнанні з леташнім перыядам). У той жа час сальда знешняга гандлю паслугамі было дадатным — больш за мільярд даляраў (на 22,1% больш, чым летась).

За дадзены перыяд знешнегандлёвае абарачэнне тавараў і паслуг павялічылася на 18,5% у параўнанні з леташнім перыядам і склала 34,5 млрд. даляраў. Экспарт тавараў і паслуг вырас на 22,2% да 15,8 млрд. даляраў, імпарт — на 15,6% да 18,7 млрд. даляраў.

У прыватнасці, знешнегандлёвы зварот тавараў склаў 30,6 млрд. даляраў (павялічыўся на 16,9%), экспарт — 13,3 млрд. даляраў (на 20,9%), імпарт — 17,2 млрд. даляраў (на 14, 1%). Знешнегандлёвы зварот паслуг склаў 3,9 млрд. даляраў (рост на 33,2%), экспарт — 2,4 млрд. даляраў (на 30,7%), імпарт — 1,4 млрд. даляраў (на 37,7%).

Как вам новость?
Головоломки