Адмоўнае сальда Беларусі перавысіла 3,7 млрд даляраў

25.05.2011 09:01
Архив Редакция

У студзені-красавіку 2011 года знешнегандлёвае сальда Беларусі склалася адмоўным і склала мінус 3,75 млрд даляраў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. За такі ж перыяд мінулага года сальда ледзь перавысіла адзнаку мінус 2 млрд даляраў.

У рамках гандлю з краінамі СНД адмоўны баланс Беларусі склаў да пачатку тращня мінус 3,24 млрд даляраў, з краінамі Мытнага саюза — мінус 3,44 млрд, з Расіяй — амаль мінус 3,55 млрд, у гандлі з Казахстанам сальда было дадатным — 104 млн даляраў.

З краінамі па-за СНД сальда Беларусі склалася адмоўным — мінус 506,4 млн даляраў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў распавёў 24 траўня аб тым, як краіна збіраецца выходзіць з фінансавага крызісу. Паводле яго слоў, беларускі Савет міністраў разлічвае на рост даходаў ад экспарту пасля дэвальвацыі рубля на больш чым 50%.

Павелічэнне экспартных паставак з ліпеня пачне перавышаць тэмпы росту імпарту, паведаміў намеснік міністра замежных спраў. «Думаю, што з другога паўгоддзя мы зможам выйсці на пераважныя тэмпы росту экспарту над тэмпамі імпарту», — заўважыў Аляксандр Гур’янаў.

На думку міжнародных экспертаў, менавіта дэфіцыт плацёжнага балансу стаў адной з галоўных прычын валютнага крызісу ў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки