Адмоўнае сальда гандлю таварамі РБ перавысіла 3 млрд. даляраў

17.05.2011 13:31
Архив Редакция

Па дадзеных гандлёвага балансу Беларусі, аб'ём знешняга гандлю таварамі за першы квартал 2011 года склаў 18,5 млрд. даляраў, у тым ліку экспарт — 7,74 млрд. даляраў, імпарт — 10,77 млрд. даляраў. За гэты перыяд сфармавалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 3,03 млрд. даляраў.

За першы квартал 2010 года велічыня адмоўнага сальда складала 1,2 млрд даляраў.

У першым квартале гэтага года Беларусь здзяйсняла экспартна-імпартныя аперацыі са 170 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 128 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 152 краінах, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі з’яўляліся: Расія — 44,6% ад усяго аб’ёму таваразвароту, Украіна — 6,5%, Нідэрланды — 6,2%, Германія — 5,2%, Кітай — 3,4%, Польшча — 3,1 %, Венесуэла — 2,8%, Латвія — 2,7%, Бразілія — 2,4%, Азербайджан — 2,3%.

Складскія запасы ў Беларусі з пачатку года выраслі на 36,6%

Тым часам запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі на 1 траўня 2011 года склалі 6,86 трлн. рублёў (2,3 млрд даляраў па курсе НБРБ на адпаведную дату), павялічыўшыся на 36,6% або 1,84 трлн. рублёў (610 млн. даляраў) з пачатку года, паведамляе Белстат.

Складскія запасы растуць бесперапынна з пачатку гэтага года: у красавіку яны павялічыліся на 2% пасля росту на 1,9% у сакавіку, на 7,9% у лютым і на 21,8% у студзені.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў красавіку склалі 52,1%.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склаліся па відах эканамічнай дзейнасці ў вытворчасці скуры, вырабаў са скуры і вытворчасць абутку — 175,9% (175,8 млрд. рублёў), у тэкстыльнай і швейнай вытворчасці — 154,2% (568,2 млрд. рублёў), у вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі — 141% (117,3 млрд. рублёў).

У вытворчасці машын і абсталявання запасы склалі 91,3% да сярэднямесячнай вытворчасці (1,28 трлн. рублёў), транспартных сродкаў і абсталявання — 88,5% (734 млрд. рублёў). Складскія запасы харчовых прадуктаў склалі 1,55 трлн. рублёў (60,3% да сярэднямесячнай вытворчасці).

Как вам новость?
Головоломки