Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі дасягнула 2,7 млрд. даляраў

01.07.2010 10:05
Архив Редакция

За пяць месяцаў гэтага года ў Беларусі сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным і ўяўляе 2,7 млрд. даляраў, што на 23,8 млн. даляраў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Белстат інфармуе, што ў цэлым зварот знешняга гандлю таварамі ў студзені-траўні гэтага года склаў 21,17 млрд. даляраў (119,4% да аналагічнага перыяду мінулага года), павялічыўшыся на 3,43 млрд. даляраў. Экспарт знешняга гандлю таварамі склаў 9,22 млрд. даляраў (7,26 млрд. даляраў у студзені-траўні 2009 года), імпарт — 11,94 млрд. даляраў супраць 10,47 млрд. даляраў.

Сальда знешняга гандлю Беларусі таварамі з краінамі Мытнага саюза ў студзені-траўні 2010 года таксама склалася адмоўным і ўяўляе 2,8 млрд. даляраў (на 818 млн. менш чым за пазначаны перыяд мінулага года). Экспарт склаў 3,8 млрд. даляраў (або 151,2% да аналагічнага перыяду мінулага года), імпарт — 6,6 млрд. даляраў (108% да студзеня-траўня 2009 года).

Па дадзеных Белстата, за першыя пяць месяцаў гэтага года сальда знешняга гандлю таварамі з Расіяй склалася адмоўным у памеры 2,94 млрд. даляраў. Сальда знешняга гандлю таварамі з Казахстанам, наадварот, станоўчае і склала 139,8 млн. даляраў, павялічыўшыся на 65,8 млн. даляраў у параўнанні з студзенем-траўнем мінулага года.

За студзень-красавік гэтага года ў Беларусі сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 2,06 млрд. даляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэты паказчык паменшыўся на 566,4 млн. даляраў.

Как вам новость?