Адстаўка Борыс сталася для польскіх уладаў нечаканасцю

18.06.2010 14:28
Архив Редакция

Рашэнне аб адстаўцы кіраўніцы незалежнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Анжалікі Борыс сталася нечаканасцю для польскіх дыпламатаў. Пра гэта заявіў першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук, дадаўшы што "Саюз палякаў — гэта арганізацыя, якая на самой справе з'яўляецца рэпрэзентацыю польскага грамадства ў Беларусі".

«Рашэнне Анжалікі Борыс аб сыходзе сталася для нас нечаканасцю. Мы не думалі, што яна прыме такое рашэнне», — цытуе Паўла Марчука БелаПАН.

Прадстаўнік польскай амбасады мяркуе, што рашэнне аб сыходзе лідарка незалежнага СПБ прыняла праз тое, што «проста стамілася ад усёй гэтай сітуацыі». Гэта, па словах дыпламата, ніяк не звязана з інфармацыяй аб тым, што рашэнне аб адстаўцы Анжаліка Борыс прыняла пасля сустрэчы ў Гродна з намміністра замежных спраў Польшчы Хенрыкам Літвінам.

«Мне цяжка ацаніць, як яе сыход паўплывае на далейшую дзейнасць Саюзу палякаў, — сказаў Павел Марчук. — Нягледзячы на тое, што пісалі некаторыя беларускія СМІ, лінія спадарыні Борыс была рацыянальнай і ўмеранай».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, аб намеры пакінуць свой пост Анжаліка Борыс паведаміла падчас сходу лакальных актывістаў незалежнага СПБ. Намеснік арганізацыі Андрэй Пачобут паведаміў, што такое рашэнне сталася поўнай нечаканасцю для ўсіх членаў СПБ.

«Мы ўсе шакаваны такім рашэннем», — сказаў Андрэй Пачобут, дадаўшы, што актывісты Саюзу збіраюцца прасіць Анжаліку Борыс застацца на пасадзе.

19 чэрвеня адбудзецца сход арганізацыі, і, калі Анжаліка Борыс не зменіць свайго рашэння, якое матывавана «важнымі асабістымі прычынамі», будзе вырашана пытанне аб прызначэнні на яе пасаду выканаўцы абавязкаў старшыні СПБ.

Как вам новость?
Головоломки