Адвакат фігуранткі "справы 19 снежня" аспрэчыць пазбаўленне ліцэнзіі ў судзе

23.02.2011 17:27
Архив Редакция

Беларускі адвакат Уладзімір Тоўсцік, які абараняе Ірыну Халіп, што праходзіць па "справе 19 снежня", звернецца ў суд з мэтай абскардзіць рашэнне аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Кваліфікацыйная камісія міністэрства юстыцыі пазбавіла яго ліцэнзіі за адмову абараняць жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

Скаргу адваката будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна Мінска, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі». Паводле слоў Уладзіміра Тоўсціка, рашэнне камісіі было неабгрунтаваным, бо гэта не ён адмовіўся абараняць жонку палітыка, а яна скасавала з ім дамову.

«Іншая справа, якія акалічнасці вымусілі яе гэта зрабіць. Аднак гэта — прадмет ужо для іншага судовага разгляду», — сказаў юрыст.

Как вам новость?
Головоломки