Адвакат Міхалевіча: адказнасці за парушэнне падпіскі аб нявыездзе няма

18.03.2011 14:58
Архив Редакция

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча, які з'ехаў у Чэхію, Тамара Сідарэнка заявіла, што беларускае заканадаўства не прадугледжвае ні крымінальнай, ні адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне падпіскі аб нявыездзе, пад якой на момант эміграцыі знаходзіўся палітык.

Паводле яе слоў, калі парушаюцца правілы, устаноўленыя пастановай аб памяшканні чалавека пад падпіску аб нявыездзе, можа быць змененая мера стрымання зноў на арышт, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Яшчэ адным крокам уладаў у дачыненні да Алеся Міхалевіча можа быць абвяшчэнне яго ў міжнародны вышук, аднак следства па справе 19 снежня можна праводзіць і ў адсутнасць палітыка ў Беларусі, паведаміла Тамар Сідарэнка.

«Закон дае такія магчымасці, а што будзе, ніхто не ведае. Тым больш, з’ехаў. Магчыма, з’ехаў, а можа, і не. Не ведаю», — сказала юрыстка.

Як раней перадаваў Тэлеграф, былы прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост Алесь Міхалевіч папрасіў у Чэхіі палітычнага прытулку. Пра гэта 17 сакавіка паведаміў журналістам чэшскі міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг.

Алесь Міхалевіч абвінавачваецца беларускімі праваахоўнымі органамі ў арганізацыі масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Палітыку пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 15 гадоў.

Как вам новость?
Головоломки