Адвакат Парфянкова абскардзіў прысуд

25.02.2011 11:31
Архив Редакция

Адвакат асуджанага удзельнікам мітынгу 19 снежня ў Мінску Васіля Парфянкова Ігар Папкоўскі 24 лютага абскардзіў прысуд суда ў адносінах да свайго падабароннага ў вышэйстаячай інстанцыі. Адвакат перадаў адпаведныя дакументы ў суд Фрунзенскага раёна, далей дакументы павінны быць накіраваны ў Мінскі гарадскі суд.

Як раней перадаваў Тэлеграф, член выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васіль Парфянкоў стаў першым з 42 абвінавачаных, каму суд вынес прысуд па «справе 19 снежня». 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінску прызнаў палітыка вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у масавых беспарадках).
 
У прыватнасці, суд прызнаў, што Васіль Парфянкоў быў у ліку тых грамадзян, якія білі шкло ў Доме ўрада падчас мітынгу 19 снежня. За гэтае злачынства суд прысудзіў мужчыну да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Па матэрыялах БелаПАН

Как вам новость?
Головоломки