Адвакат Сапелка распавёў пра ўмовы ўтрымання Саннікава ў СІЗА КДБ

18.03.2011 17:29
Редакция

Экс-адвакат былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Павел Сапелка распавёў пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ свайго былога падабароннага. Па словах юрыста, у апошні раз Андрэя Саннікава ён бачыў 16 лютага. "Чалавек знаходзіцца ў тых умовах, якія міжнароднымі нормамі вызначаны як "катаванні" — бесчалавечнае, прыніжальнае абыходжанне. Як мінімум", — заявіў Павел Сапелка.

Кажучы пра стан здароўя экс-кандыдата, юрыст сказаў: «Які стан здароўя Андрэя Саннікава — трэба пытацца ў тых, хто далей будзе абараняць яго інтарэсы. Калі яшчэ дакладней: трэба дамагацца таго, каб стан яго здароўя стаў прадметам даследавання, якое будзе адкрытым і падкантрольным грамадству. Трэба дамагацца таго, каб Саннікаў быў рэальна абследаваны медыкамі, і вынікі абследавання былі даведзены, па меншай меры, да яго родных і блізкіх».
 
Акрамя таго, па словах юрыста, з нагоды ўсіх заўважаных ім парушэнняў закона ён звярнуўся ва ўстаноўленым парадку ў органы, у чые абавязкі ўваходзіць ухіленне гэтых парушэнняў, паведамляе «Салiдарнасць».

«Аб выніках гэтага абыходжання, думаю, стане вядома падчас судовага разбору. Калі ён будзе. Вынікі зваротаў, на жаль, складаюць тайну следства», — сказаў Павел Сапелка, дадаўшы, што звароты былі, у тым ліку, наконт прымененых метадаў затрымання і прымененых метадаў следства.
 
Пры гэтым былы адвакат Андрэя Саннікава адзначыў, што ўмовы яго ўтрымання палепшыліся. «Па апошняй інфармацыі, атрыманай ад яго асабіста, ён па-ранейшаму быў у камеры, дзе колькасць змешчаных перавышала колькасць месцаў. Спаў на драўляным шчыце на падлозе. Апісваць іншыя «выгоды» не буду, «заслону сакрэтнасці» ўжо прачынілі іншыя былыя зняволеныя».

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть