Адвакаты абскардзілі прысуды Статкевічу і Усу

06.06.2011 15:45
Архив Редакция

Абаронцы былых кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса абскардзілі ў Мінскім гарадскім судзе ў касацыйным парадку прысуды, вынесеныя ім судом Ленінскага раёна. Пра гэта распавяла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Паводле яе слоў, скаргу на прысуд адвакат Тацяна Станкевіч перадала ў суд 6 чэрвеня. «Сёння яна сустракалася з падабаронным. Экс-кандыдат у прэзідэнты выглядае стомленым. Не выключана, што ён напіша заяву аб пераводзе ў калонію, не чакаючы разгляду касацыі. Сам Статкевіч скаргу на прысуд не падаваў», — распавяла Марына Адамовіч, перадае БелаПАН.

У сваю чаргу адвакат Ддзмтрыя Уса Уладзімір Сазанчук рассказаў, што сваю скаргу ён накіраваў у суд па пошце 5 чэрвеня. Абскардзіў прысуд і яго падабаронны.
 
Як ужо перадаваў, 26 траўня суд Ленінскага раёну Мінску вынес абвінаваўчы прысуд шасці фігурантам «справы 19 снежня». Суддзя палічыла віну падсудных даказанай і пакарала экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса за ўчыненне аналагічнага злачынства суд прысудзіў да пяці з паловай гадоў калоніі.

Пракурор Кірыл Чубковец прасіў суд прысудзіць Мікалая Статкевіча да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дзмтрыя Уса — да сямі гадоў.

Как вам новость?
Головоломки