Адзіны рэгістр насельніцтва Беларусі ў 2011 годзе не з'явіцца

15.10.2010 15:53
Архив Редакция

Адзіны рэгістр насельніцтва Беларусі ў 2011 годзе не з'явіцца, паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Стварэнне рэсурсу адклалі да 2013 года. У пятніцу, 15 кастрычніка, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі на пасяджэнні пятай сесіі ўнёс адпаведныя папраўкі ў закон "Аб рэгістры насельніцтва".

Фармаванне рэгістра прадугледжана законам, які быў прыняты ў ліпені 2008 года. Дакумент прадугледжвае стварэнне цэнтралізаванай базы персанальных дадзеных фізічных асоб і распрацоўку аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па яе абслугоўванні. Уносіць звесткі аб фізічных асобах ў рэгістр ўпаўнаважаны шэраг дзяржаўных органаў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, агульныя суды, органы ЗАГС, ваенныя камісарыяты, перадае БелТА.

Першапачаткова, як было заяўлена ў законе, рэгістр планавалі стварыць у 2011 годзе. Аднак праца па фармаванні рэсурсу і набыцці неабходнага абсталявання за кошт рэспубліканскага бюджэту была прыпыненая. Дзяржава пераразмеркавала выдаткі на выкананне сацыяльных праграм, у выніку чаго працы па стварэнні рэгістра не былі прафінансаваныя ў поўным аб’ёме.

Как вам новость?
Головоломки