Афіцыйны курс расійскага рубля з пачатку года вырас на 80%

30.05.2011 14:01
Архив Редакция

Афіцыйны курс расійскага рубля, якія выстаўляюцца Нацыянальным банкам Беларусі, з пачатку 2011 года вырас на 80,13%, склаўшы на 31 траўня 177,32 беларускіх рубля. За суткі ён падаражэў на 1,09%. Курс еўра за суткі вырас на 1,14% да 7106,66 рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 31 снежня 2010 года на 78,89%.

Менш за ўсё з пачатку года змяніўся курс даляра, які склаў на 31 траўня 4977 рубля. За суткі ён падаражэў на 0,91%, у параўнанні з 31 снежня — на 65,9%.

Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валют абясцэніўся на 1,05% за суткі і на 74,85% з пачатку года.

Как вам новость?
Головоломки