Афіцыйны прадстаўнік ЕС у Беларусі можа з'явіцца ўжо сёлета

31.08.2010 11:02
Архив Редакция

Еўракамісія аб'явіла конкурс на пасаду кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі. Цяпер замест часовага паверанага яго ўзначаліць амбасадар. Калі ўдасца хутка падабраць кандыдата на новую пасаду, а таксама атрымаць на яго згоду беларускага боку, то амбасадар ЕС у Мінску з'явіцца ўжо сёлета.

Падаць дакументы на вакансію, якая з’явілася, можна да 10 верасня. Кола магчымых кандыдатаў пашырана: у конкурсе могуць ўдзельнічалі не толькі непасрэдна чыноўнікі Еўракамісіі і Рады ЕС, але і любыя дыпламаты з краін аб’яднанай Еўропы.

Дыпламаты лічаць, што конкурс на месца ў Беларусі будзе дастаткова вялікі, бо і сама пасада, і краіна з’яўляюцца цікавымі, і час — нясумны, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, перадае БелаПАН.

Да дадзенай падзеі Камісія ЕС ішла ўжо даўно. Яшчэ ўлетку 2005 года Еўракамісія накіравала запыт аб магчымасці адкрыцця ў Мінску свайго прадстаўніцтва. У сакавіку 2008 года, пасля ўсіх неабходных унутраных працэдураў і падпісання адпаведнага пагаднення, Камісія ЕС атрымала прапіску ў Мінску. Гэтая місія стала 119-м прадстаўніцтвам ЕС ў свеце. З 2008 года прадстаўніцтва ў Мінску ўзначальвае часовы павераны Жан-Эрык Хольцапфэль.

Как вам новость?