Афіцыйны Саюз палякаў: нас ніхто не прыгнятае

21.02.2011 11:10
Архив Редакция

Намеснік старшыні зарэгістраванага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі" Мечыслаў Лысы 20 лютага ў інтэрв`ю беларускаму тэлебачанню заявіў, што ў Беларусі палякаў ніхто не ўціскае. "Мы нароўні з іншымі нацыянальнасцямі ў Беларусі роўна сябе адчуваем, ніхто нас не прыгнятае і не ўіскае тут", — лічыць ён.

Мечыслаў Лысы адзначыў, што беларускія палякі да ўрада Польшчы не звярталіся ні з якімі скаргамі аб ціску, толькі заяўлялі, што ў іх «усё добра». Аднак ён заявіў, што ёсць «дзесьці невялікія групы, якія сапраўды звяртаюцца з такімі дзеяннямі» да Варшавы, перадае БелТА.

На думку намесніка кіраўніка афіцыйнага СПБ, польскае пытанне штучна падымаецца польскім бокам у сувязі з пэўнымі палітычнымі працэсамі ў Польшчы. «Мы ў Беларусі не адчуваем да сябе такіх няроўных адносінаў, а з таго (польскага — Тэлеграф) боку нейкае штучнае нагнятанне ўзнікае», — паведаміў Мечыслаў Лысы.

Прадстаўнік СПБ адзначыў, што арганізацыя займаецца захаваннем польскіх традыцый і мовы, а Польшча ў гэтым ніяк не дапамагае. «У грамадскай арганізацыі ёсць статут з прадугледжанымі мэтамі і задачамі. Калі камусьці гэта падабаецца, калі ласка, ніхто нікому не забараняе займацца палітычнымі пытаннямі, кожны выбірае свой кірунак працы. Але мы як грамадская арганізацыя такім пытаннямі не займаемся», — падкрэсліў намеснік старшыні афіцыйнага Саюза палякаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Горадні 13 лютага адбылося надзвычайнае паседжанне Галоўнай рады афіцыйна не зарэгістраванага Саюза палякаў, падчас якога яго члены падпісалі зварот да прэзідэнта Польшчы Браніславу Камароўскаму. Кіраўніка суседняй дзяржавы заклікалі паспрыяць вызваленню старшыні рады Андрэя Пачобута, а таксама спынення рэпрэсій у дачыненні да іншых членаў арганізацыі.

Как вам новость?