Агенцтва Allstars: канцэрт Scorpions у Мінску дакладна адбудзецца 29 красавіка

22.04.2010 15:35
Архив Редакция

У беларускім канцэртным агенцтве Allstars паведамілі 22 красавіка, канцэрт легендарных нямецкіх рокераў Scorpions у "Мінск-Арэне" дакладна адбудзецца 29 красавіка. Па словах прадстаўнікоў Allstars, гэтую інфармацыю пацвердзілі самі музыкі.

Раней стала вядома, што запланаваны на 20 красавіка канцэрт Scorpions у Мінску пераносіцца праз паралізаваныя авіязносіны у Еўропе. У якасці папярэдняй даты пераносу арганізатары называлі 29 красавіка або 26 траўня.

Самі музыкі ўжо папрасілі ў беларускіх фанаў прабачэння за нязручнасці ў сувязі з пераносам мерапрыемства, запісаўшы і выклаўшы ў інтэрнэт адпаведны відэазварот.

Как вам новость?