АГП прапанавала ўладам стварыць антыкрызісную групу

21.04.2010 17:14
Архив Редакция

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук 21 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў, што АГП выступіла да беларускіх уладаў з прапановай стварыць сумесную антыкрызісную групу. "Наша прапанова звязана з тым, што інтэлектуальны патэнцыял урада цяпер вельмі невялікі", — сказаў Яраслаў Раманчук.

Па словах эканаміста, нягледзячы на мноства прынятых дэкрэтаў, праблемы эканомікі ўрад не вырашае, перадае БелаПАН.

«Чыноўнікі больш заклапочаны захаваннем сваіх пасадаў, чым развіццём эканомікі», — сказаў намеснік старшыні АГП.

Как вам новость?