АГП просіць кіраўніка офіса АБСЕ у Мінску наведаць затрыманых у КДБ

29.12.2010 15:55
Архив Редакция

Аб'яднаная грамадзянская партыя звярнулася да кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкта Халера з просьбай наведаць затрыманых удзельнікаў акцыі 19 снежня, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Адпаведны ліст Бенедыкту Халеру 28 снежня накіраваў намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

«Нас вельмі хвалюе стан здароўя Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, збітых пры затрыманні, а таксама кіраўніка нашай партыі Анатоля Лябедзькі, які абвясціў галадоўку пратэсту з моманту затрымання», — гаворыцца ў лісце кіраўніку сядзібы АБСЕ ў Мінску, перадае сайт АГП.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Парламенцкая асамблея АБСЕ 20 снежня выступілі з заявай з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у якім асудзілі затрыманні кандыдатаў у прэзідэнты і сотняў актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці 19 снежня. «Прэзідэнцкія выбары прадэманстравалі, што Рэспубліцы Беларусь трэба будзе яшчэ прайсці значны шлях, перш чым яна зможа цалкам адпавядаць сваім абавязальніцтвам у рамках АБСЕ», — гаворыцца ў дакладзе АБСЕ.

Как вам новость?
Головоломки