Акцыя апазіцыі "Чарнобыльскі шлях" прайшла без затрыманняў

27.04.2010 09:36
Архив Редакция

Акцыя апазіцыі "Чарнобыльскі шлях-2010", якая адбылася ў Мінску 26 красавіка, прайшла без затрыманняў. Удзельнікі акцыі спачатку правялі мітынг каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, а затым па тратуарах вуліцы Сурганава накіраваліся да Чарнобыльскай капліцы ў парку Сяброўства народаў недалёка ад плошчы Бангалор.

Потым удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да каменя-помніка ахвярам аварыі на ЧАЭС, запалілі свечкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў тэхнагеннай катастрофы, памаліліся за іх спачын і праспявалі духоўны гімн «Магутны Божа». Падчас шэсця колькасць дэманстрантаў паменшылася з паўтары тысячы да пяцісот чалавек, перадае БелаПАН.

Сярод удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» былі палітыкі і грамадскія дзеячы: Мікалай Стакевіч, Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін, Вячаслаў Сіўчык.

Разам з тым, да пачатку акцыі былі затрыманы члены расійскага дэмакратычнага руху «Абарона» Алег Казлоўскі, Марыя і Аляксей Казаковы, якія прыехалі ў Мінск, каб паўдзельнічаць у «Чарнобыльскам шляху». Яны правялі ва УУС Савецкага раёна сталіцы пяць гадзін і былі адпушчаны без складання пратаколаў.

Как вам новость?
Головоломки