Акцыянаванне "Беларуськалія" завяршылася

29.09.2010 11:35
Архив Редакция

Завершана юрыдычная працэдура акцыянавання прадпрыемства "Беларуськалі". 27 верасня 2010 года Мінскі абласны выканаўчы камітэт выдаў ААТ "Беларуськалі" пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Зрэшты, прадпрыемству, 100% акцый якога належыць дзяржаве, яшчэ трэба прайсці шэраг абавязковых працэдур, у тым ліку, выпусціць і зарэгістраваць акцыі, правесці першы сход акцыянераў, сфармаваць кіруючыя органы, адзначае АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, «Беларуськалі» ўнеслі ў план прыватызацыі аб’ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады.

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што ўрад мае намер атрымаць шэсць-сем мільярдаў даляраў ад продажу акцый «Беларуськалія». «Краіне патрэбны грошы, грошы бясплатныя, не крэдыты, нават пад 2-3%, таму што гэта ўсё роўна крэдыты, якія трэба вяртаць», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Пры гэтым намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што кантрольны або блакавальны пакет акцый нікому аддадзены не будзе. Па дадзеных Дзяржаўнага камітэту па маёмасці, статутны фонд ААТ «Беларуськалі» склаў каля шасці трыльёнаў рублёў (два мільярды даляраў).

Как вам новость?