Акцызы на алкаголь у Беларусі павысяць на 10%

14.06.2010 11:19
Архив Редакция

У Беларусі падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы, згодна з якім стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю будуць павышаныя ў сярэднім на 10%. Па папярэдніх дадзеных, новыя стаўкі акцызнага падатку могуць быць уведзеныя з першага ліпеня гэтага года. Акрамя таго, праект дакумента прадугледжвае і змяненне ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю.

У кошце гарэлкі ўдзельная вага акцызнага падатку і ПДВ складае ў сярэднім 75%, у кошце ардынарнага пладовага віна — каля 40%, віна палепшанай якасці 20-25%, вінаграднага віна — 26-28%. Пры павышэнні акцызнага падатку на 10% удзельная вага падатковых плацяжоў у кошце гарэлкі складзе 78-82%, у кошце ардынарнага пладовага віна — 45-48% (з улікам гандлёвых скідак), паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Між тым, прадстаўнікі вінаробны прадпрыемстваў Беларусі кажуць, што рэнтабельнасць вырабленай вінаробнай прадукцыі складае ў сярэднім каля 6%, рэалізаванай прадукцыі — 1,6%. Паводле разлікаў эканамістаў беларускіх вінзавод, пры павышэнні акцызаў на 10% рэнтабельнасць рэалізацыі знізіцца як мінімум на 3%. Як распавёў прадстаўнік аднаго з прадпрыемстваў, гэта азначае тое, што вінарні будуць працаваць у страту.

Аднак, прадпрыемствы галіны не плануюць павышаць цану на прадукцыю ў сувязі са значнымі складскімі запасамі віна і нізкай пакупальніцкай здольнасцю насельніцтва. Акрамя таго, эканамісты адзначаюць, што рознічныя цэны на гарэлку могуць быць павышаны, але падвышэнне коштаў таксама негатыўна адаб’ецца на рэалізацыі прадукцыі.

Па словах прадстаўніка аднаго з лікёрагарэлачных заводаў, калі кошты на гарэлку будуць павышаныя, а на віно застануцца на ранейшым узроўні, павялічыцца рэалізацыя віна і знізяцца продажы гарэлкі. «Значыць, узрастуць і без таго вялікія рэшткі гарэлкі на складах», — сказаў прадстаўнік аднаго з заводаў.

У сваю чаргу, эксперты харчовага рынку гавораць, што калі такі праект указа будзе прыняты, то будзе дэвальваваная Ааблівая частка Падатковага кодэксу, у адпаведнасці з якой стаўкі акцызнага падатку былі ўсталяваныя тэрмінам на ўвесь год.

Што ж тычыцца змянення ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю, то, у прыватнасці, праектам дакумента прадугледжана зніжэнне стаўкі акцызу на 8,3% да 6,1 тыс. рублёў за тысячу цыгарэтаў нізкай цэнавай катэгорыі. Таксама прапаноўваецца падвысіць стаўку акцызу на цыгарэты сярэдняй цэнавай катэгорыі на 22,48% да 15,3 тыс. рублёў і на цыгарэты высокай цэнавай катэгорыі — на 22,49% да 25,2 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки