"Актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі" ўказалі на "слабыя месцы" ўказу № 60

31.05.2010 11:42
Архив Редакция

Група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Беларусі, у якім указала на "слабыя месцы" падпісанага ім першага лютага гэтага года ўказа № 60 аб інтэрнэце. Аўтар ліста Андрэй Падлубны просіць Аляксандра Лукашэнку "ўлічыць кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя эканамічныя страты, якія выклікае дадзены дакумент".

«Юрысты чакаюць, парталы баяцца адкрыта асудзіць і назваць указ юрыдычна непісьменным», — лічыць аўтар адкрытага ліста і просіць усіх нязгодных з указам падпісацца пад адкрытым калектыўным зваротам прэзідэнту з просьбай адмены дакумента.
«Можна працягваць да бясконцасці ныццё і заставацца сапраўдным беларусам», — выкрывае суайчыннікаў Андрэй Падлубны і прапануе сваё рашэнне праблемы: «Я заклікаю ўсіх тых, хто жадае штосьці змяніць у Байнэце сам — падпісацца пад адкрытым лістом прэзідэнту. А не чакаць літасці ад прыроды».
На думку аўтараў звароту, «асноўная сутнасць праблемы — розначытанні». «Нават прадстаўнікі адказных структур не гатовыя даць адказы на шэраг пытанняў. І хаця ўказ прывядзе да развіцця тэлекамунікацый у Беларусі, адначасова адбудзецца адток капіталу», — адзначаюць адзначаюць блогеры.
«Рэгістрацыя дробных аб’ектаў (e-mail, поддомены) запатрабуе каласальных праца- і часазатрат, неадпаведных чаканаму эфекту», — лічаць незадаволеныя актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі, пры гэтым не ўдакладняючы, які менавіта эфект павінен быць у выніку дасягнуты. Хвалюе аўтараў звароту і лёс бясплатных хостынгаў, якія з’яўляюцца «рухавіком інтэрнэтызацыі масаў у Беларусі», але будуць «знішчаны ўказам».
Таксама незразумелая для Андрэя Падлубнага і сітуацыя з перспектывамі развіцця Wi-Fi. Інтэрнэт-карыстальнікі лічаць, што «беспарольныя Wi-Fi кропкі пастаўлены за межы закону». «З першага ліпеня прадстаўленне доступу ў дамашнюю Wi-Fi сетку ўласным сябрам і гасцям становіцца незаконным», — робяць выснову блогеры.
На думку інтэрнэт-карыстальнікаў, яшчэ адным слабым месцам дакумента, што ўвайшоў у сілу першага ліпеня,  з’яўляецца тое, што «інтэрнэт пазбаўляецца галоўнай перавагі — мабільнасці, даступнасці, хуткасці». Знакам усіх гэтых якасцяў для просьбітаў выступае магчымасць рэгістраваць паштовую скрыню за дзве хвіліны, адзначаюць яны.
«Просім вас адмяніць указ прэзідэнта, а таксама адмяніць нарматыўна-прававыя акты, якія былі прыняты з мэтай рэалізацыі ўказу № 60», — гаворыцца ў адкрытым лісце Аляксандру Лукашэнку. Акрамя таго, аўтары ліста заклікаюць усіх нязгодных з указам падпісацца пад калектыўным зваротам на спецыяльна створаным сайце ukaz60.net.

Как вам новость?
Головоломки