Актывістаў "Маладога фронту" асудзілі за пікет у падтрымку Дашкевіча і Лобава

24.03.2011 11:05
Архив Редакция

У сераду, 23 сакавіка, актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Рыгора Астапені і Івана Шылы прысудзілі да адміністрацыйнага арышту на 10 і 13 сутак адпаведна. Такі прысуд апазіцыянерам вынеслі за правядзенне 22 сакавіка ў Мінску пікету падчас суду над лідарам "Маладога Фронту" Змітра Дашкевіча і актывістам арганізацыі Эдуарда Лобава.

Рыгора Астапеню судзіла Таццяна Мотыль, Івана Шылы — Яўген Хаткевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Ноч з 22 на 23 сакавіка маладыя людзі правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Акрамя таго, 23 сакавіка каля 17:00 ля будынка суда Маскоўскага раёна сталіцы, дзе праходзіў працэс Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, былі затрыманыя актывісты «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук, Андрэй Тычына і брат Івана Шыла Ілля, а таксама невядомы малады чалавек, якія трымалі ў руках партрэты (чые — дакладна не вядома). Па словах сведак, у гэты час каля будынку суда знаходзілася шмат супрацоўнікаў спецназа, а сяброў і аднадумцаў падсудных не прапускалі ў суд, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту». Каля 23:00 затрыманых вызвалілі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 22 сакавіка каля будынка Маскоўскага суда Мінску апазіцыянеры паспрабавалі правесці акцыю салідарнасці з Дзмітрыем Дашкевічам і Эдуардам Лобавым, якіх абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Каля дзесяці чалавек спрабавалі разгарнуць расцяжку «Рукі прэч ад «Маладога фронту!», але праз некалькі хвілін з будынку суду выбеглі невядомыя і сталі забіраць яе. Пры гэтым былі затрыманыя ўдзельнікі пікету Іван Шыла і Рыгор Астапеня.

Как вам новость?
Головоломки