Актывісты БРСМ збіраюцца стварыць банк

05.03.2010 09:53
Архив Редакция

Рэспубліканская студэнцкая рада першасных арганізацый БРСМ ва ўніверсітэтах стварае банк нефармальных лідараў і ўлічыць меркаванне кожнага з 90 тыс. студэнтаў. 70 актывістаў з 53 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі распавядуць у сваіх пяршоўках, што рэспубліканскія студэнцкія рады (РСР) чакаюць новых праектаў і ідэй.

На рэспубліканскім актыве студэнтаў-лідараў актывісты падтрымалі рашэнне аднавіць працу рэспубліканскіх студрадаў. У склад адабралі пяць абласных прадстаўнікоў і дзесяць чалавек ад сталіцы, паведамляе “Рэспублiка”.

“Рада — тая пляцоўка, дзе мы зможам акумуляваць свае ідэі, дапрацоўваць іх і рэалізоўваць па ўсёй краіне. У шмат каго ёсць цікавыя праекты. Але па тэлефоне і інтэрнэце абменьвацца досведам цяжка. Зараз можна рэальна ўплываць на правядзенне моладзевай палітыкі ў вну”, — падкрэсліў абраны старшынёй РСР Юрый Чачукевіч.

У сваю чаргу, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Ігар Бузоўскі прыйшоў на сустрэчу без гальштука. “Студэнты заўсёды неабыякавыя да таго, што адбываецца вакол, і мы жадаем ведаць, чым жыве моладзь. Калі будзем сядзець пры гальштуках, галасаваць і казаць пратакольныя фразы, гэта будзе чарговая фармальная арганізацыя. Нам патрэбен дыялог, жывая гутарка”, — заявіў першы сакратар.
 

Как вам новость?