Актывісткі Femen гатовыя наладзіць аголенае шоў у Беларусі 19 снежня

12.11.2010 15:43
Архив

Актывісткі ўкраінскага руху Femen, вядомага сваімі эпатажнымі акцыямі, могуць прыняць удзел у мітынгах беларускай апазіцыі ў снежні 2010 года. Пра гэта заявіла лідарка руху Ганна Гуцол. «Мы бы з задавальненнем прыехалі, але, на жаль, мы вельмі абмежаваныя ў фінансавых рэсурсах», - адзначыла яна.

«Калі знойдуцца людзі, якія гатовыя нас проста прыняць і арганізаваць гэта — то чаму б не? Я думаю, разам мы маглі б арганізаваць вельмі цікавае мерапрыемства. Адзінае, што мы ведаем: у вас таксама вельмі жорстка і складана з праваахоўнымі органамі», — падкрэсліла Ганна Гуцол, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».

«Мы лічым, што прайшоў час сумных пратэстаў з транспарантамі: людзям трэба дадаваць іроніі, самаіроніі, якога-небудзь фана, каб яны ўдзельнічалі ў пратэстах, бо жыццё і так невясёлая. Таму мы стараемся зрабіць такое сацыяльнае шоў, таму такія метады і такі фармат», — распавяла лідарка Femen.

Рух зарадзіўся ў 2008 годзе. У яго ўваходзяць пераважна студэнткі кіеўскіх ВНУ і школьніцы. Актывісткі Femen неаднаразова праводзілі акцыі супраць жаночай прастытуцыі ва Украіне пад лозунгам «Украіна — не бардэль!». З прыходам да ўлады Віктара Януковіча арганізацыя займаецца пераважна палітычнай дзейнасцю. Дзяўчаты на акцыі выходзяць напалову аголеныя, з надпісамі на грудзях.